За бяспеку разам

Пажарна-прафілактычная работа сярод насельніцтва ў рамках акцыі  “За бяспеку разам” на Смалявіччыне.

         Выязджаючы на кожны надзвычайны выпадак, выратавальнікі спадзяюцца, што сітуацыю магчыма будзе ліквідаваць у найкарацейшыя срокі і з найменьшымі стратамі. Найвялікшая з іх – страта чалавечага жыцця.

Каб знізіць колькасць пажараў і ахвяр у выніку іх, Смалявіцкія выратавальнікі ўвесь час праводзяць пажарна-прафілактычную работу сярод насельніцтва. Працуюць і з дзецьмі і, асабліва, з дарослымі. У індывідуальных гутарках расказваюць пра неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі, пра вартасць устаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і аналізатара ўгарнага газу, пра недапушчэнне выкарыстання самаробных ацяпляльных прыбораў. Асаблівую ўвагу працаўнікі МНС удзяляюць інвалідам, адзінокім і састарэлым грамадзянам. Менавіта яны часцей за ўсё становяцца ахвярамі пры ўзнікненні пажару. Увагай не абыходзяць і сем’і з дзецьмі. З маленькімі грамадзянамі размаўляюць пра тое, які нумар дазваляе ім выклікаць службу ратавання, і пра тое, як сябе паводзіць, каб не прыйшлося звяртацца за дапамогай. Іх бацькам напамінаюць пра тое, што кідаць дзяцей без нагляду забараняецца.

  • Выконвайце патрабаванні па топцы печаў: галоўнае — не перагравайце яе. Забараняецца складаць на ёй адзенне, сушыць абутак. Не пакідайце печ, якую топіце, без нагляду. Памятайце, што агонь у вельмі кароткі срок знішчае ўсе, да чаго дакранаецца. Беражыце сябе, сваіх дзяцей і сваю маёмасць – звярнуўся да гаспадароў домаўладання інспектар МНС Вадзім Мядзелец.

 

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги к записи запрещены.
Разработка сайта Павел Заплешников
Rating All.BY Яндекс.Метрика